Меню

На Мядельщине искали грибника

На Мядельщине искали грибника

66-гадовы жыхар адной з вёсак Свірскага сельсавета 5 жніўня накіраваўся па грыбы. І ў лесе каля вёскі Яцыны ён заблукаў. Паведамленне пра гэта паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у аўторак у 21:50.

Для пошукавых работ задзейнічалі 4 адзінкі тэхнікі і 13 чалавек розных службаў. Аднак мужчыну адразу не знайшлі.

Усё скончылася добра: пенсіянер выйшаў з лесу сам пасля 9 гадзін раніцы 6 жніўня, паведаміла старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59