В Мяделе соревнуются пловцы

У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры з серады праходзіць Кубак Мінскай вобласці па плаванні. Спаборніцтвы працягнуцца па 6 чэрвеня, сабраўшы на водных дарожках лепшых плыўцоў рэгіёна.
Галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей Федаровіч падзяліўся дэталямі:
– Удзельнічае 70 спартсменаў з сямі камандаў: Салігорскі, Слуцкі, Мінскі, Стаўбцоўскі, Барысаўскі раёны і Мінскае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву і Мінская абласная комплексная СДЮШАР. У асноўным удзельнікі – 2007 года нараджэння і маладзейшыя. Сярод іх — 8 майстроў спорту, усе астатнія – кандыдаты ў майстры спорту і спартсмены масавых разрадаў.














