Меню

Рассказываем, кто победил на соревнованиях среди санитарных формирований

Рассказываем, кто победил на соревнованиях среди санитарных формирований

Каля помніка партызанам і партызанкам зямлі Нарачанскай у пятніцу прайшлі спаборніцтвы сярод санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны раёна.

Шэсць каманд змагаліся за перамогу і дэманстравалі гатоўнасць да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях. Гэта прадстаўнікі НДЦ «Зубронак», ДРБУ-133, ЖКГ, ДЭУ-66, раёна газазабеспячэння і ПМС.

Пасля ўрачыстага адкрыцця ўдзельнікі пераадольвалі чатыры этапы. Сярод іх – абсталяванне табельнай маёмасцю і праверка ўмення ім карыстацца, тэарэтычны конкурс. А яшчэ на двух этапах дэманстравалі работу ў ачагах камбінаванага і хімічнага паражэння.

У выніку сярод санітарных дружын перамогу атрымала каманда НДЦ «Зубронак». Паміж санітарных звенняў найлепшымі сталі прадстаўнікі раёна газазабеспячэння.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59