Меню

Бібліятэка ў Мядзеле рыхтуе вялікую праграму на Бібліяноч

Бібліятэка ў Мядзеле рыхтуе вялікую праграму на Бібліяноч
Фото: аўтара

Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца да маштабнай культурнай акцыі «Бібліяноч», якая сёлета пройдзе 24 красавіка.

Тэма свята – «Мядзельшчына – наш гонар і слава».

Арганізатары падрыхтавалі насычаную пяцігадзінную праграму, якая аб’яднае літаратуру, творчасць, гульні і нават кулінарыю. Дзверы бібліятэкі будуць адчынены для наведвальнікаў з 14:00 да 19:00.

Праграма мерапрыемстваў бібліяночы

Святочная праграма распачнецца а 14-й гадзіне сустрэчай з цікавым чалавека ў праекце «Персоны» (тэма сустрэчы – «Гераіні побач: жанчыны нашага краю»).

З 15 гадзін гасцей чакае адразу некалькі цікавых лакацый і актыўнасцей:

  • 15.00-16.00 – прэм’ера выставы інфаграфікі «Гонар і слава Мядзельшчыны», у якой паўдзельнічае паэтка Даната Варабей
  • 15.00-19.00 – паэтычны марафон «Марафон усмешак, цёплых слоў і непаўторнасці»
  • 15.00-19.00 – майстар-клас па рукадзеллю «Ач. Умелыя ручкі» для тых, хто любіць ствараць прыгажосць сваімі рукамі
  • 15.00-19.00 – гульнявая пляцоўка «Гуляем па-беларуску», дзе кожны зможа весела і з карысцю правесці час

Кулінарная выстава і дэгустацыя

Сапраўднай смачнай разынкай свята стане прэзентацыя выставы кулінарных рэцэптаў ад работнікаў бібліятэкі пад назвай «Смачна есці».

З 16:00 да 17:00 наведвальнікі змогуць не толькі даведацца пра гастранамічныя сакрэты, але і прадэгусціраваць прыгатаваныя стравы.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59