Меню

Потребляют, да не платят

Потребляют, да не платят

Перыядычна работнікі «Энергазбыту» праводзяць рэйды. Цікава, гэта імітацыя бурнай дзейнасці або такім чынам сапраўды выяўляюцца парушэнні?

Аляксандр, аг. Будслаў

З гэтым пытаннем мы звярнуліся ў Мядзельскі вытворча-збытавы ўчастак «Энергазбыт».

– Факты, калі нехта спрабуе атрымліваць электраэнергію бясплатна, на жаль, ёсць, – адказаў начальнік участка Алег Эркабаеў. – І выяўляюцца яны якраз падчас рэйдаў. За 2024 год супрацоўнікі Вілейскага міжраённага аддзялення «Энергазбыту» правялі 103 рэйды і склалі 219 актаў па фактах парушэнняў Правіл энергазабеспячэння. Праведзены разлік кошту неаплачанай (і недаплачанай) электраэнергіі – а гэта 1155,2 тыс. кілават-гадзін. Сярод досыць частых парушэнняў – невыкананне тэрмінаў дзяржаўнай паверкі сродкаў вымярэння, на падставе паказанняў якіх праводзяцца разлікі за электраэнергію. За гэта для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Калі сродак вымярэння не прайшоў дзяржаўную паверку ў належным парадку, колькасць спажытай электраэнергіі будзе вызначана разлікам. Вынік якога можа значна перавысіць колькасць электраэнергіі, што была б улічана прыборам, які своечасова прайшоў паверку. Памятайце, што за спажыванне электраэнергіі з парушэннямі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. А яшчэ гэта адмоўна адбіваецца на якасці энергазабеспячэння іншых спажыўцоў, стварае пагрозу пажараў і паражэння электрычным токам. Карыстаючыся выпадкам, папрашу чытачоў раёнкі паведамляць пра факты незаконнага спажывання электраэнергіі па нумарах +375 (1797) 20-7-59 або +375 (1797) 22-8-54. Канфідэнцыяльнасць гарантуем.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59