Где и как прошло открытие экспозиции по Первой мировой

5 лютага ў Занарацкай сярэдняй школе адкрылася музейная экспазіцыя, прысвечаная падзеям Першай сусветнай вайны. А больш дакладна – Нарацкай ваеннай аперацыі.
У экспазіцыі прадстаўлены рэчы, знойдзеныя на тэрыторыі Занарацкага сельсавета – каля вёсак Пронькі, Мокрыца, Стахоўцы… Экспанаты перадалі ў школу праз раённую арганізацыю Беларускага саюза афіцэраў валанцёры са Штаба тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Першымі наведвальнікамі экспазіцыі сталі ўдзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба «Баявы» імя Мікалая Іванавіча Падшываленкі. У якасці экскурсаводаў паспрабавалі сябе Валерыя Зімніцкая, Анастасія Кулак, Міхаіл Кузьміч.
Вучні мелі магчымасць прасачыць па карта-схемах тых часоў, як разгортваліся ваенныя падзеі каля возера Нарач амаль 110 гадоў таму. Асаблівую цікавасць выклікала інфармацыя аб узбраенні абедзвюх армій. Юныя экскурсаводы расказалі пра некаторыя з прадстаўленых у экспазіцыі прадметах ўжытку рускіх і нямецкіх салдат.
Маладому пакаленню важна ведаць гісторыю маленькай радзімы. Разумець яе, адчуваць… Вывучэнне гісторыі мясцовасці, дзе жывеш, вучышся ці працуеш, дазваляе па-новаму асэнсаваць мінулае і сучаснае. Адчуць подых гераічнага ваеннага ліхалецця і зведаць гонар за свой народ.

Наталля ЖЫХАР
Фота Занарацкай СШ
Рекомендуем



