Фотопутешествие в прошлое: ищем знакомых!
На здымку – першы пасляваенны выпуск чацвёртага класа Пількаўскай школы. Фота беражліва захоўвае ўраджэнец вёскі Новікі Канстанцін АСАЕВІЧ.
– Я тут першы злева ў першым радзе, – расказвае Канстанцін Андрэевіч. – Трапіў на фота яшчэ дашкольнікам. – Гэты здымак зрабіў фатограф Елісей з Наўрань. Настаўнікам пачатковых класаў быў Аляксандр Малахавіч Чарняўскі. На фота ён са сваім унукам. Самавучка, без педагагічнай адукацыі, Аляксандр Малахавіч быў вельмі разумны і чалавечны. Гэта паўплывала на тое, што потым я таксама стаў настаўнікам.
Канстанцін Асаевіч 36 гадоў адпрацаваў у адукацыі, у тым ліку 27 быў дырэктарам Занарацкай сярэдняй школы. Як жыве былы кіраўнік на заслужаным адпачынку, раскажам у адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары».
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Рекомендуем