Меню

Представители общественных объединений проехали маршрутом памяти «Помним»

Представители общественных объединений проехали маршрутом памяти «Помним»

Раённы савет ветэранаў правёў другую паездку па маршруце памяці «Помнім». Яна прысвячалася 80-годдзю Вялікай Перамогі. Падчас яе наведалі як помнікі ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, так і іншыя памятныя мясціны. Удзельнічалі ў паездцы таксама прадстаўнікі раённых арганізацый Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, Беларускага саюза афіцэраў, БРСМ і таварыства інвалідаў.

Маршрут пачаўся з наведвання музея вылічальнай тэхнікі ў гімназіі г. Мядзела, дзе Вячаслаў Саўчык падрабязна распавёў пра сабраныя тут экспанаты. Затым удзельнікі накіраваліся на мемарыяльны комплекс «Партызанскія базы». Там іх сустрэў старшыня Занарацкага сельвыканкама Уладзімір Зелянкевіч, які добра ведае гісторыю падзей у гэтай мясцовасці. Прысутныя, сярод якіх было і маладое пакаленне, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.

Далей удзельнікі паездкі накіраваліся ў Чарэмшыцы, дзе ўсклалі кветкі да брацкай магілы часоў Першай сусветнай вайны і да помніка падпольшчыкам. Наступным пунктам стаў гарадскі пасёлак Свір. І там не абмінулі ўвагай брацкую магілу. А яшчэ наведалі мясцовы касцёл, гісторыю якога распавёў ксёндз канонік Багуслаў Маджэеўскі, дэкан Мядзельскі.

У Камарове ўдзельнікі спыніліся ля помніка загінулым землякам. Пабывалі і ў мясцовай пякарні.

Таксама ўсклалі кветкі да помніка партызанам і партызанкам Нарачанскай зямлі ля Мікольцаў і да брацкай магілы воінаў Першай сусветнай вайны ля вёскі Мінчакі.

А падчас паездкі старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў работнікаў адукацыі Ядвіга Савельеўна Чарняўская расказвала пра баявыя дзеянні ў часы Вялікай Айчыннай вайны, паведаміла адказны сакратар раённага савета ветэранаў Святлана Мінчук.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59