В Мяделе станет больше скульптур из камня — начался пленер

У аўторак у Мядзеле адкрыўся пленэр па вырабу дэкаратыўных скульптур з каменя. Урачыстае адкрыццё адбылося ля раённага цэнтра культуры.
Удзельнікаў і гасцей прывітала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ефімава:

– Мы вельмі рады вітаць усіх удзельнікаў чарговага культурнага мерапрыемства ў жыцці Мядзела. Наш горад мае слаўную гісторыю: летась мы адзначалі 700-годдзе. І ўжо пры ўездзе бачна, наколькі ён камфортны, утульны, прыгожы. Штогод тут з’яўляюцца новыя зоны адпачынку, драўляныя кампазіцыі, скульптуры. У гэтым годзе з’явяцца скульптуры з каменю, якія ўпрыгожаць яшчэ адзін куточак Мядзела.
Кіраўнік групы, дасведчаны скульптар Кірыл Крахалёў падкрэсліў, што ініцыятыва ўладаў важная для развіцця гарадскога асяроддзя.

– Я і мае сябры-скульптары вельмі рады прымаць удзел у гэтым пленэры. Мы спадзяёмся зрабіць цікавыя работы, пакінуць іх у вашым горадзе. І хацеў бы зрабіць кампліментам адміністрацыі горада і ўсім, хто звязаны з арганізацыяй гэтага мерапрыемства: вельмі добра, калі людзі разумеюць важнасць прысутнасці ў ім мастацтва, скульптуры, у прыватнасці.
А на заканчэнне адкрыцця прагучалі музычныя падарункі ад нашых артыстаў.
Творчую каманду складаюць пяцёра: сам скульптар і чацвёра студэнтаў 1-га і 2-га курсаў кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
У інтэрв’ю Кірыл Крахалёў расказаў пра пленэр:





Рекомендуем







