Купальскага вогнішча на мядзельскім пляжы не будзе. Даведаліся, дзе пройдзе “Купалле-фэст”
Народнае гулянне “Купалле-фэст” адбудзецца не ў Мядзеле. А дзе ж тады? Спыталі ў Мядзельскім раённым Цэнтры культуры.
Яго дырэктар Кацярына Клімовіч расказала:
– Сумеснае з санаторыем “Нарач” свята “Купалле-фэст” праводзім 6 ліпеня ў курортным пасёлку, на пляжы “Нарачанскі бераг”. Запрашаем да купальскага вогнішча жыхароў і гасцей Мядзельшчыны. Пачатак – у 20:00.
Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара