Меню

У Беларусі праходзіць маштабны культурны праект «Кожная пятніца – роднае, сваё»

У Беларусі праходзіць маштабны культурны праект «Кожная пятніца – роднае, сваё»
Фото: аўтара. Сыр ад "Сырнага дворыка" з Мядзельскага раёна

У Беларусі стартаваў маштабны рэспубліканскі праект «Кожная пятніца – роднае, сваё», які накіраваны на папулярызацыю нацыянальнай культуры і захаванне беларускіх традыцый. Ініцыятыва прапануе грамадзянам кожную пятніцу аддаваць перавагу беларускаму – ад мовы да прадуктаў мясцовых вытворцаў.

Хто арганізаваў

Праект ініцыіраваны Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы зацікаўленых арганізацый.

Арганізатары заклікаюць жыхароў краіны размаўляць па-беларуску, насіць беларускае адзення, чытаць літаратуру на роднай мове і слухаць песні айчынных выканаўцаў. Асаблівая ўвага надаецца падтрымцы мясцовых прадпрыемстваў і вытворцаў.

Як далучыцца да праекта

Удзел у праекце не патрабуе складаных дзеянняў. Кожную пятніцу дастаткова зрабіць простыя рэчы: купіць прадукцыю айчыннага вытворцы, наведаць кавярню з беларускімі стравамі, пагутарыць з сябрамі ці пачытаць па-беларуску альбо наведаць культурную падзею.

Дзяліцеся водгукамі

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь прапануе падзяліцца зваротнай сувяззю аб удзеле ў праекце на сайце:

— Гэта больш, чым проста ідэя — гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру. Дзяліцеся сваімі пятнічнымі адкрыццямі з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго і далучайцеся да акцыі! Ствары сваю ўласную пятніцу, бо маленькія дзеянні — вялікая сіла!, — падкрэслілі ў міністэрстве.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59