В Мяделе выступили финалисты районного инклюзивного фестиваля-конкурса «Зажги свою звезду»
У раённым цэнтры культуры ў аўторак адбылася канцэртная праграма «Адкрыем сэрцы для дабрыні», прымеркаваная да Дня інвалідаў.
Пачалася яна з узнагароджання фіналістаў раённага інклюзіўнага фестывалю-конкурсу «Запалі сваю зорку». Мікіта Урублеўскі, Юля Навіцкая, Ірына Русановіч, Марта Парахневіч, Цімафей Бепершч, Крысціна Грузд, Святлана Лескавец, Алёна Лукашэвіч, Алег Сініца, Віктар Хромаў, Аляксандр Малец і Антон Міцевіч прымалі дыпломы і падарункі ад арганізатара – раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Уручыла іх старшыня Кацярына Клімовіч.
Падзякавала яна за дапамогу ў правядзенні мерапрыемства дырэктару тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алегу Бароўку і начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлане Кундра.
А потым дзеці і дарослыя паказвалі свае таленты. Спявалі, чыталі праніклівыя вершы, расказвалі пра сваю творчасць, з запалам танцавалі – за што гледачы не шкадавалі апладысментаў.
У тым, што ўдзельнікі фестывалю-конкурсу таленавітыя не толькі на сцэне, наведвальнікі маглі ўпэўніцца ў фае: тут зладзілі выставу прыгожых і разнастайных вырабаў.