Подвели итоги областного конкурса на лучшую сувенирную работу среди педработников — кого из земляков отметили
Падвялі вынікі абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў. Праводзіўся ён у шматлікіх намінацыях.
Педагогі Мядзельскага раёна прадставілі 10 вырабаў: 9 з іх атрымалі дыпломы.
Дыпломамі лаўрэатаў адзначаны працы Ларысы Роўда, Наталлі Сянько з Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна і Таццяны Сакаловай з Мядзельскай СШ №2. Дыпломы II ступені прызначаюцца Аляксандру Астрэйку з Нарацкай сярэдняй школы №2, Ірыне Руновіч са Свірскай СШ, Але Марчанка і Алене Мельнікавай з Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна. А ў дырэктара гэтай установы Валянціны Ярмольчык – дыпломы III і I ступеняў.
Найвышэй з усіх работ з Мядзельшчыны ацанілі набор ёлачных цацак з тканіны «Зайка і кампанія»: адзначылі яго ў намінацыі «Навагоднія падарункі».