Меню

Работа земляков победила в конкурсе «Фликер на одежде — модно и безопасно!»

Работа земляков победила в конкурсе «Фликер на одежде — модно и безопасно!»

На Міншчыне падвялі вынікі конкурсу «Флікер на адзенні – модна і бяспечна!». Першае месца заняла работа Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна. Яе выканалі тры вучаніцы – Ангеліна Якімец, Паліна Місуна і Кіра Мацеюн. Ролік разам з дзецьмі рыхтавалі педагогі Дар’я Дараховіч, Тэрэса Лаўнюжэнка і Вераніка Сівіцкая, паведамілі з Цэнтра.

Арганізатарамі конкурсу выступілі супрацоўнікі ДАІ і адукацыі Міншчыны, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы. Яны і выбралі найлепшыя работы. Удзельнікі прадстаўлялі мадэлі адзення, абутку і аксесуараў (пальчаткі, шалікі, шапкі, рукзакі, сумкі…), дэкараваныя святлоадбівальнымі элементамі або дэкаравалі ўжо гатовыя рэчы. Відэапрадстаўленні конкурсных работ размяшчалі ў Інстаграм.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59