У Мядзеле праходзіць выстава-аповед, прысвечаная творчасці Ігара Пракаповіча
У Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка працягаецца арт-праект «Прыстанішча маёй душы». Цяпер тут аформлена выстава-аповед «Край беларускага сэрца – Мядзельшчына». Яна прысвечана творчасці паэта, пісьменніка, краязнаўцы, педагога Ігара Пракаповіча з Пастаў.
На выставе можна пазнаёміцца з інфармацый пра Ігара Пракаповіча, яго кнігай «Край беларускага сэрца – Мядзельшчына».
Таксама тут можна пабачыць карціну народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча «Пах яблыкаў».