Меню

Куда подевался остановочный павильон?

Куда подевался остановочный павильон?

Нашы чытачы даслалі ў рэдакцыю газеты фотаздымак, дзе відаць, што на аўтобусным прыпынку ля вёскі Гарадзішча знесены павільён. Вядома ж, людзей цікавіць, якія задумкі ў дарожнікаў? Ці ўстановяць новы павільён, дзе можна будзе схавацца ад дажджу?

Па адказ на гэта пытанне звярнуліся да начальніка ДЭУ №66 філіяла РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Віктара Буйко, які запэўніў, што аўтобусны прыпынак ля Гарадзішча будзе. Зараз там вядзецца бягучы рамонт дарогі. Таму знесены стары павільён.

Пасля завяршэння рамонтных работ аўтобусны прыпынак будзе адноўлены. Пасадачную пляцоўку запланавана зрабіць да канца жніўня. Будзе ўстаноўлены і новы павільён, які ўжо заказаны.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ. Фота падпісчыка

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59