Концертом и республиканской акцией «Споём гимн вместе» завершилось празднование Дня Независимости

Завяршылася святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у раёне ўвечары ў амфітэатры ў Мядзеле. Тут прайшоў святочны канцэрт.

На сцэну выйшлі артысты беларускай эстрады. А першы выйшаў “заводзіць» гледачоў Аляксандр Варанішча. І яму гэта ўдалося.
А паралельна на возеры Мястра сваё майстэрства паказвалі выхаванцы і трэнеры СДЮШАР раёна.
Далей выступалі Андрэй Цямчык, Аляксандра Мелех, Лера Бернатовіч і Арцём Скароль. И многия таксама бралі сабе ў памагатыя мядзяльчан.
У 23:00 усе жадаючыя змаглі далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Праспяваем гімн разам».
Неба над Мядзелем асвяціў святочны салют. Пасля салюту пачалася дыскатэка.

















Рекомендуем

