Меню

Будслаўскі фэст-2025: свята веры, якое аб’ядноўвае тысячы сэрцаў

Будслаўскі фэст-2025: свята веры, якое аб’ядноўвае тысячы сэрцаў

Штогод у першую пятніцу і суботу ліпеня вёска Будслаў у Мядзельскім раёне ператвараецца ў духоўнае сэрца Беларусі. 4 ліпеня тут пачаўся Будслаўскі фэст, які праходзіць пад дэвізам «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе».

Гэтае ўнікальнае свята, якое ў 2018 годзе было ўнесена ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА.

Апоўдні 4 ліпеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай прыбыла першая пешая пілігрымка. Была яна з Ліды – пілігрымы ішлі 9 дзён і пераадолелі каля 250 кіламетраў.

Перад уваходам пілігрымаў сустракаў пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік. Адзін за адным падыходзілі калоны пілігрымаў: Маладзечна, Смаргонь, Баранавічы, Глыбокае …

Уражаннямі дзеліцца Валерыя — яна прыйшла ў Будслаў з пілігрымкай з Віцебска.
— Мы ішлі 7 дзён. Вельмі-вельмі хутка праляцеў гэты час. Вельмі трапяткая, вельмі класная пілігрымка. Падчас пілігрымкі мы разважалі над тэмай прабачэння, што вельмі важна ў наш час умець дараваць. Мы ішлі 240 кіламетраў. Мы дайшлі і я лічу, што самая добрая сямейная пілігрымка — гэта Віцебск-Будслаў. Так што далучайцеся да нас.

Агульная колькасць пілігрымаў склала сёлета 2484 чалавекі. Самая далёкая пілігрымка — з Баранавіч. Паломнікі прайшлі 293 км за дзевяць дзён. А самая вялікая па колькасці паломнікаў — з Маладзечна (363 чалавекі).

Праграма фэсту — насычаная і разнастайная.  У 18.00 прайшла святая Імша пад кіраўніцтвам біскупа Андрэя Зноскі, потым — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай Царквы, Марыйныя Нешпары, Крыжовы шлях…

Фота Аляксандра Высоцкага

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59