Представители района участвовали в областном фестивале-ярмарке «Весенние забавы»

У Жодзіне прайшла абласная выстава-кірмаш «Вясновыя забавы» – яна дала старт летняй аздараўленчай кампаніі на Міншчыне.
На выставе працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі ўстаноў адукацыі Міншчыны, арганізавалі продаж вырабаў навучэнцаў. Таксама прадставілі дзейнасць стацыянарных выхаваўча-аздараўленчых лагераў Міншчыны.
Удзельнічалі ў мерапрыемстве і прадстаўнікі Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна.
– Усім наведвальнікам прапанавалі гульню «Беларусь – краіна подзвігаў, жыцця і дасягненняў», – паведаміла дырэктар Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Валянціна Ярмольчык. – Удзельнікам неабходна было размясціць на карце фота помнікаў, славутасцяў, вядомых людзей. Гульня карысталася папулярнасцю сярод падлеткаў і дарослых. Яшчэ прадавалі вырабы з гліны, тэкстылю.
Прадстаўнікам усіх раёнаў уручылі сімвалічныя пуцёўкі на аздараўленне ў выхаваўча-аздараўленчыя лагеры.



Рекомендуем



