Конкурс «Разам з «Нарачанкай». Знаёмім з першым удзельнікам
Да 80-гадовага юбілею «Нарачанскай зары» аб’явілі конкурс «Разам з «Нарачанкай». І першай адгукнулася на яго Любоў Гараніна з аграгарадка Княгінін. Даслала здымак з «Нарачанкамі» розных часоў, дзе пісалі пра яе. І расказ дадала:
«3 газетай «Нарачанская зара» звязала сваё жыццё з 1984 года. У гэты час прыйшла працаваць у Княгінінскае аддзяленне сувязі паштальёнам. Выпісвала заўжды сама газету і раіла жыхарам вёскі Княгінін. Па падпісцы на «Нарачанскую зару» займала па аддзяленні амаль заўсёды першае месца, у 1997 годзе заняла трэцяе месца па раёне.
Газета пра мяне таксама пісала не раз. Цяпер я на пенсіі, але з любімай газетай не расстаюся».
Паўдзельнічаць у конкурсе проста: дасылайце арыгінальныя фатаграфіі ці відэаролікі з нашай газетай у кадры. Падпішыце ваша прозвішча і імя і пазначце населены пункт. А яшчэ лепш будзе, калі раскажаце гісторыю гэтага здымка ці відэа.
Работы з указаннем аўтара і кантактаў адпраўляйце на электронны адрас nz@narachanka.by ці на вайбер+37529 320-89-38 ці змясціце яго ў каментарыях да гэтай інфармацыі ў сацсетках «Одноклассники», «ВКонтакте», Instagram, Facebook і Telegram.
Конкурс прадоўжыцца па 6 снежня ўключна. Аўтараў лепшых работ чакаюць прызы (галоўны з іх – плед з лагатыпам «Нарачанскай зары»), а ўсіх удзельнікаў – сувеніры.
* На конкурс прымаюцца фота-і відэаработы, аўтарства якіх належыць заяўніку. Удзел у конкурсе азначае згоду аўтара на права публікацыі яго работ у сродках масавай інфармацыі.