Команда СДЮШОР поучастовала в спартакиаде и посетила «Брилевское поле»
З 29 па 30 кастрычніка ў Барысаве прайшла спартакіяда ДЮСШ Мінскай вобласці па бегу на лыжаролерах і кросе. У ёй удзельнічала каманда спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мядзельскага раёна.
У выніку Арцём Багавец заняў другое месца ў кросе на дыстанцыі 1 кіламетр сярод юнакоў 2013–2014 гадоў нараджэння.
Акрамя спартыўных стартаў, удзельнікі мелі магчымасць пашырыць свае гістарычныя веды.
– Дзеля грамадзянска-патрыятычнага выхавання і вывучэння гісторыі наша каманда наведала мемарыяльны комплекс «Брылёўскае поле». На гэтым месцы ў лістападзе 1812 года адбылася бітва паміж рускімі войскамі і французскай арміяй Напалеона, – расказала намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР раёна Наталля Баран.



