Меню

В Мяделе определили лучших в «Школиаде»

У Мядзеле адбыліся раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па лёгкай атлетыцы «Шкаліяда». Уключалі яны ў сябе бег 60 метраў, скачок у даўжыню з разбегу, кіданне мяча з месца і бег 500 метраў (дзяўчынкі) і 800 метраў (хлопчыкі). Удзельнічалі вучні 5-6-х класаў.

У групе «А» трэцяе месца заняла каманда Нарацкай СШ №1, другое – Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. А перамаглі вучні Крывіцкай сярэдняй школы.

У групе «Б» трэцімі сталі прадстаўнікі Сваткаўскай СШ імя Максіма Танка, другімі – Занарацкай. А перамога засталася за вучнямі Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі, паведаміў галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Леанід Шыдлоўскі.

Фота Занарацкай СШ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59