Меню

В Мяделе поздравили сотрудников и ветеранов отдела внутренних дел

В Мяделе поздравили сотрудников и ветеранов отдела внутренних дел

Супрацоўнікі і ветэраны аддзела ўнутраных спраў райвыканкама напярэдадні Дня беларускай міліцыі сабраліся ў раённым цэнтры культуры. Тут адбыўся ўрачысты афіцэрскі сход.


З прывітальным словам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Жук і ўручыў узнагароды. Падзякі старшыні райвыканкама аб’яўлены першаму намеснік начальніка РАУС, начальніку крымінальнай міліцыі падпалкоўніку міліцыі Дзмітрыю Антановічу, ветэранам органаў унутраных спраў Святлане Асаевіч, Алегу Карзяёнку і Эдварду Лявіцкаму.

Пераможцам агляду-конкурсу па выніках 2024 года прызнаны савет грамадскага пункта аховы правапарадку пры Мядзельскім сельвыканкаме – узнагароду прымала кіраўнік справамі Святлана Жук. А званне «Лепшы дружыннік» – у члена раённай добраахвотнай дружыны Аляксандра Атрошкі.
Цырымонію ўзнагароджання працягнуў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама палкоўнік міліцыі Андрэй Мініч. Загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб’яўлена падзяка Святлане Асаевіч. Ганаровай граматай упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама адзначаны начальнік аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі РАУС падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Кабяк. Падзяка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама аб’яўлена ўчастковаму інспектару міліцыі капітану міліцыі Андрэю Кундру. Нагрудным знакам «За адзнаку» ўзнагароджаны міліцыянер-вадзіцель аддзялення патрульна-паставой службы міліцыі сяржант міліцыі Арсеній Аўсяны, а нагрудным знакам «За адданасць службе» – оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку капітан міліцыі Яўген Раткевіч. Старшаму оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку старшаму лейтэнанту міліцыі Андрэю Кайко прысвоена класная кваліфікацыя спецыяліста 3 класа.

Шмат хто атрымаў граматы РАУС. Прыйшлі павіншаваць праваахоўнікаў начальнікі райаддзелаў – па надзвычайных сітуацыях Юрый Вашкінель, Следчага камітэта – Яўгеній Мягкоў, ваенны камісар раёна Віталій Якушаў, пракурор раёна Яўгений Маркевіч, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі органаў унутраных спраў Аляксей Балюк і іншыя. Былі ўзнагароды.

Завіталі ўдзельнікі ваенна-патрыятычных клубаў міліцэйскай накіраванасці «Баявы» імя Мікалая Іванавіча Падшываленкі і «Віцязь». А кіраўнік «Баявога» Аляксандр Жыхар і верш свой прачытаў. Таксама гучалі музычныя падарункі ад нашых артыстаў.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59