В Мяделе слушали музыку Шостаковича и Равеля

У Мядзельскай дзіцячай школе мастацтваў 1 кастрычніка адбыўся канцэрт у рамках IX міжнароднага фестывалю «У Шэметаве ў Шастаковічаў».
Перад слухачамі выступіла трыа Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў складзе Кацярыны Мішчанчук (скрыпка), Кацярыны Акавіцкай (віаланчэль) і Аляксандра Данілава (фортэпіяна).
У праграме прагучалі творы Дзмітрыя Шастаковіча і Марыса Равеля.
На канцэрце разам з мядзяльчанамі прысутнічалі аўтар фестывальнага праекта Аркадзь Валадось і каардынатар фестывалю Ілона Юрэвіч.



Рекомендуем



