Профсоюзы провели акцию «С добром и уважением» ко Дню пожилых людей

Актыў Мядзельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК правёў акцыю «З дабрынёй і павагай». Прысвячалася яна Дню пажылых людзей.
У акцыі прынялі ўдзел пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі таварыстваў «Занарачанскі», «Свір-агра», «Сваткі», АСП «Вузлянка». Іх прадстаўнікі наведалі былых заслужаных работнікаў арганізацый і ўручылі ім кветкі і падарункі. А ў «Сватках» павіншавалі і тых, хто працягвае працаваць, паведаміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Сівіцкая.
Прадстаўнікі раённай арганізацыі наведалі Таісу Францаўну Берняковіч, якая ўсё жыццё працавала ў СГФ «Дзягілі».






Рекомендуем


