Меню

Мядельские спасатели стали лучшими на зональных соревнованиях по волейболу

Мядельские спасатели стали лучшими на зональных соревнованиях по волейболу

У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прайшоў традыцыйны занальны турнір па валейболе: удзельнічалі мацнейшыя выратавальнікі з Вілейкі, Валожына, Мядзела і пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада абласнога ўпраўлення МНС.

Каманды дэманстравалі не толькі выдатную фізічную падрыхтоўку, але і сапраўдную волю да перамогі. У выніку зборныя з Вілейкі і Валожына разыгралі бронзу. Ва ўпартай барацьбе перамагла каманда Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях і заняла трэцяе месца.

У фінале сустрэліся каманды з Мядзела і пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада.

– Перамога ў першай партыі дасталася мядзельчанам. Але прадстаўнікі атрада здолелі сабрацца і зраўняць лік. Трэцяя партыя праходзіла ва ўпартай барацьбе, і кожная падача магла стаць вырашальнай. Больш удачлівымі аказаліся мядзельскія выратавальнікі: яны перамаглі з лікам 2:1 па партыях, – паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Крысціна Несцерава. – Галоўным вынікам спаборніцтваў сталі не медалі, а станоўчыя эмоцыі, умацаванне каманднага духу і ўпэўненасць у тым, што ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях служаць не толькі адважныя, але і спартыўныя людзі, гатовыя да любых выпрабаванняў.

Каманда Мядзельскага райаддзела

Фота РАНС

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59