Наши гребцы завоевали два золота и бронзу
Мацнейшыя весляры спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мядзельскага раёна ўдзельнічалі ў адкрытым першынстве Гродзенскай вобласці. Прайшло яно ў горадзе Масты.
Максім Баркоўскі і Дар’я Готко ізноў вызначыліся: на дваіх заваявалі два залатыя і адзін бронзавы медаль. Дар’я на байдарцы-адзіночцы перамагла на дыстанцыях 500 і 1000 метраў. А Максім фінішаваў трэцім на дыстанцыі 500 метраў, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.
І адразу ў нашых весляроў новыя старты: з 2 па 4 кастрычніка каманда ўдзельнічае ў адкрытым першынстве Мінскай вобласці памяці чэмпіёна свету Мікалая Астапковіча.
Фота СДЮШАР раёна