Меню

На первый урок – в обновленную школу. О чем говорили на праздничной линейке в Нарочской СШ номер 1

Урачыстая лінейка сабрала ў Нарацкай сярэдняй школе №1 вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў. Былі і ганаровыя госці.

– У гэтым годзе ў раёне за школьныя парты сядуць 2348 вучняў, у тым ліку 201 першакласнік, – расказаў прысутным старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч. – У год якасці Нарацкая сярэдняя школа №1 годна падрыхтавалася сустрэць 219 вучняў, 16 з якіх сталі вучнямі ўпершыню. Праведзены рамонт спартыўнай залы і калідора на першым паверсе, касметычны рамонт кабінетаў.

Кіраўнік раёна пажадаў самым юным вучням і іх бацькам лёгка пераадолець цяжкасці адаптацыі, а адзінаццацікласнікам парэкамендаваў мабілізавацца, каб у апошні школьны год атрымаць неабходныя для паступлення веды. Ён адзначыў, што ў Нарацкай СШ №1 адукацыйны працэс арганізаваны на належным узроўні, пра што сведчаць вынікі сёлетняй уступнай кампаніі.

Падарункам школе ад райвыканкама сталі музычная калонка, а таксама валейбольныя мячы і сетка.

Падарункавы сертыфікат Аляксандр Прановіч перадаў дырэктару школы Алене Сівец

За якасную падрыхтоўку вучняў да цэнтралізаванага экзамена ганаровай граматай упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама адзначана настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лілія Купрэвіч.

Добрыя пажаданні адрасаваў прысутным намеснік пракурора раёна Андрэй Гавета. І нагадаў:

– У гады Вялікай Айчыннай вайны загінула каля трох мільёнаў грамадзян. Большасць і іх былі звычайнымі мірнымі жыхарамі, якіх знішчылі фашысцкія захопнікі. У Беларусі прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа”, які дазваляе ў поўнай меры ацаніць усе зверствы нацыстаў, захаваць памяць пра ахвяр, ніколі не дапусціць гераізацыі тых злачынстваў.

Віншуючы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, дырэктар установы адукацыі Алена Сівец падкрэсліла, што рамонт зрабілі работнікі школы і бацькі вучняў. Неацэнны матэрыяльны ўнёсак дзяржавы: на рамонтныя работы выдаткаваны 194 тысячы рублёў. Дзякавала дырэктар таксама райвыканкаму – за клопат пра бяспеку школьнікаў (на замену агароджы выдаткавана 10,5 тысячы рублёў), і студатрадаўцам на чале з Вольгай Фешчанкай – за працавітасць.

За дапамогу ў падрыхтоўцы школы да навучальнага года Алена Сівец уручыла бацькам вучняў і самім вучням 23 падзякі.

У цэнтры ўвагі — першакласнікі

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота Нарацкай СШ №1

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59