Меню

В семье трое школьников? Вам полагается единовременная материальная помощь

В семье трое школьников? Вам полагается единовременная материальная помощь

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу да пачатку навучальнага года выплацяць з раённага бюджэту сем’ям, у якіх тры і больш школьнікаў.

Яе памер складзе 30% ад бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які будзе дзейнічаць на 1 жніўня. Такое рашэнне прынялі дэпутаты раённага Савета на ХVІІІ сесіі.

Да 13 ліпеня ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама павінна падрыхтаваць спісы вучняў з такіх сем’яў. Ажыццяўляць выплаты будзе Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Падставай для выплат будуць:

  • заява аднаго з бацькоў (або адзінага ў няпоўнай сям’і);
  • пасведчанне шматдзетнай сям’і (пры яго адсутнасці – пасведчанні аб нараджэнні ўсіх непаўналетніх дзяцей ці іх дакументы, якія сведчаць асобу);
  • на кожнага вучня – дакументы, якія пацвярджаюць навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Мядзельскага раёна і спецыяльнай адукацыі;
  • выпіска базавага рахунку.

Выплаты павінны быць зроблены не пазней за 30 жніўня.

Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59