Узнали, где будем праздновать Купалье

Як і летась, купальскага вогнішча ў Мядзеле не будзе. Таму што на новым гарадскім пляжы няма кастрышча. Але не хвалюйцеся: святкаваць будзем, проста ў іншым месцы.
Вадзіць купальскія карагоды, плесці вянкі і шукаць папараць-кветку сёлета зноў прапануюць на ўзбярэжжы самага вялікага возера краіны.
– Сумеснае з санаторыем «Нарач» свята ладзім 5 ліпеня ў курортным пасёлку, на пляжы «Нарачанскі бераг», – расказала дырэктар Мядзельскага раённага Цэнтра культуры Кацярына Клімовіч. – Запрашаем да купальскага вогнішча ўсіх ахвотных. Пачатак – у 20.00.
Рекомендуем

