Меню

Владимира Жихара поздравили с наступающим 80-летием Великой Победы

Владимира Жихара поздравили с наступающим 80-летием Великой Победы

Сустракаў гасцей 2 мая таксама ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Жыхар са Слабады.

Віншавалі яго з надыходзячым 80-годдзем Вялікай Перамогі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Прановіч, кіраўнікі раённых арганізацый Беларускага саюза жанчын (Таццяна Пруднікава) і ГА «Белая Русь» (Кацярына Клімовіч), упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Шастаковіч, Мядзельскага ТЦСАН Алег Бароўка, раённага савета ветэранаў Уладзімір Валасевіч.

Госці падзякавалі Уладзіміру Іванавічу за ўклад у Перамогу, шчыра павіншавалі з надыходзячым святам. Пажадалі моцнага здароўя, даўгалецця, аптымізму, мірнага неба над галавой – і яшчэ шмат усяго. Уручылі ветэрану падарункі і кветкі, а ваенны камісар раёна Віталій Якушаў – юбілейны медаль «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў».

Уладзімір Іванавіч расказаў гасцям з Мядзела і старшыні мясцовага сельвыканкама Вячаславу Стрэжу пра ваенныя часы і партызанскія справы, пасляваенныя клопаты і сучаснае жыццё.

– Я добра памятаю, як мы жылі пад Польшчай, і далейшыя часы, – прыгадаў Уладзімір Іванавіч. – Хачу сказаць, што зараз старыя выдатна жывуць: пенсію даюць, усё нармальна, усё добра. І гэта трэба берагчы.

А на развітанне ўсе разам з артыстамі раённага Цэнтра культуры праспявалі «Кацюшу».

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59