Меню

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Мядзельшчыны з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Мядзельшчыны з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Фото: БЕЛТА

Жыхароў рэгіёна са святам павіншавалі Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў.

«Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Нас аб’ядноўвае даўняя дружба народаў, гістарычнае развіццё і сучасная інтэграцыя, а ўсе гэта спрыяе ўмацаванню даверу і ўзаемаразумення паміж брацкімі народамі, ўносіць канкрэтны ўклад у падтрыманне міру і стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўніцтва раёна падкрэсліла важнасць сумеснага мінулага і сучаснага, адзначыўшы, што ў агульнай гісторыі дзвюх краін ёсць нямала слаўных дат:

«Але Дзень яднання Беларусі і Расіі ў сучасных умовах мае асаблівае значэнне – гэта сімвал нашага братэрства і духоўнай роднасці, шчырай дружбы і ўзаемнай падтрымкі, непарыўнай блізкасці лёсаў і культурных традыцый, адраджэння былых сувязей і развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва».

Напрыканцы дадалі цёплыя словы і пажаданні:

«У гэты выдатны вясновы дзень ад усёй душы жадаем вам міру, шчасця, здароўя і аптымізму».

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59