Меню

Як праходзіць Дзень пажылых людзей у сацыяльнай установе ў Вузле?

Расказваем, як у аддзяленні забеспячэння кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Мядзельскага ТЦСАН адзначаюць Дзень пажылых людзей.

Ужо зранку з падарункамі сюды завіталі прафсаюзныя лідары – раённага аб’яднання Святлана Чарняўская і  райкама прафсаюза АПК Таццяна Сівіцкая. Жыхар Вузлы Андрэй Гладкі прынёс бананы, дыні і кавуны.

Потым пачаўся канцэрт.

На імправізаваную сцэну выйшлі самадзейныя артысты Сваткаўскага Дома культуры, вучні Сваткаўскай СШ імя Максіма Танка, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН. Ад апошніх былі і зробленыя ўласнымі рукамі сувеніры.

Добрыя пажаданні адрасавалі насельнікам аддзялення начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльным забеспячэнні райвыканкама Наталля Шастаковіч і дырэктар Мядзельскага ТЦСАН Алег Бароўка. Наталля Аляксандраўна назвала віноўнікаў урачыстасці людзьмі, якія вельмі шмат ведаюць пра жыццё, многае могуць расказаць і многаму навучыць. А Алег Алегавіч падкрэсліў: «Любое грамадства паспяховае толькі тады, калі годна і справядліва ставіцца да старэйшага і малодшага пакаленняў. Мы жывём у годнай краіне: у нас годная старасць і годныя першапачатковыя магчымасці зрабіць добры старт у жыцці».

…Пасля ўсіх чакаў святочны стол з блінамі, дранікамі, печанымі яблыкамі і яблычнымі пірагамі.

Прыгатавалі ўсё гэта работніцы сталоўкі Наталля Паршута і Таццяна Пішч (пра гэта расказаў загадчык аддзялення Юрый Жалубоўскі). Мы ж даведаліся рэцэпт пірага – абавязкова надрукуем ў газеце на наступным тыдні.

А каб насельнікі аддзялення заўсёды мелі свежую вітамінную прадукцыю, сваткаўскія школьнікі абнавілі сад аддзялення, пасадзіўшы маладыя яблынькі.

* * *

Зараз у аддзяленні жывуць 22 чалавекі – усе з нашага раёна. Умовы для іх увесь час паляпшаюцца. Як расказаў Юрый Жалубоўскі, сёлета адрамантавана кацельня і два адміністрацыйныя будынкі. У планах – далейшая мадэрнізацыя і набыццё новага абсталявання.

Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота і відэа аўтара.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59