Меню

В Мядельской СШ №2 отметили День знаний

В Мядельской СШ №2 отметили День знаний

Традыцыйна 1 верасня ў двары Мядзельскай сярэдняй школы №2 сабраліся вучні, бацькі, педагогі і госці, каб разам адзначыць Дзень ведаў. У гэтым навучальным годзе школа сустракае 229 вучняў і 60 выхаванцаў дашкольных груп.

У цэнтры ўвагі былі самыя юныя вучні: у першы клас сёлета прыйшлі 17 хлопчыкаў і дзяўчынак. Першакласнікі ішлі на ўрачыстую лінейку ў суправаджэнні першай настаўніцы і старшакласнікаў.

Першым слова меў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Прановіч. Ён адзначыў, што да навучальнага года школа падышла годна: праведзены рамонт харчблока, набыта новае тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне, ценявы навес.

– Асабліва хачу звярнуцца да першакласнікаў і іх бацькоў: сёння ў вашым жыцці пачынаюцца пэўныя змены, – сказаў Аляксандр Васільевіч. – Так, дзесьці будзе няпроста. Але, думаю, гэтыя цяжкасці – гэта прыемныя клопаты, якія вы зможаце пераадолець разам з нашымі цудоўнымі педагогамі. Звяртаюся да вас, адзінаццацікласнікі. Жадаю вам у новым навучальным годзе сабраць усе сілы ў кулак, набыць веды, якія дазволяць вам у наступным годзе паступіць у вышэйшыя ці сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Таксама Аляксандр Прановіч уручыў школе падарунак – радыёмікрафоны, якія спатрэбяцца на ўроках, конкурсах і святах.

Павіншавалі прысутных з Днём ведаў намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Вікторыя Кумішча і дырэктар школы Таццяна Януковіч. Яны ўручылі ўзнагароды педагогам і работнікам школы.

А пасля ўзнагароджання, вершаў ад самых маленькіх вучняў і пажаданняў ім ад адзінаццацікласнікаў прагучаў першы ў гэтым навучальным годзе званок.

***

– Дзень ведаў – свята для ўсіх. Яно напоўнена шчаслівымі ўспамінамі і радаснымі чаканнямі. Для першакласнікаў – першыя крокі ў свет ведаў, для выпускнікоў – хвалюючая пара падрыхтоўкі да выніковых экзаменаў. Сённяшнія вучні – будучыня нашай дзяржавы, тыя, хто ў далейшым будзе развіваць нашу краіну і працаваць на карысць яе жыхароў, – адзначыў старшы памочнік пракурора раёна Аляксей Купрэвіч.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59