Мядельские гимназисты начали учебный год в обновленных стенах

Званок зноў паклікаў на ўрокі гімназістаў. Навучальны год яны сустракаюць у абноўленых сценах: за час канікул адрамантаваны спартыўная зала, калідор да яе, раздзявальні, памяшканні для захоўвання інвентару і лыж. У інтэрнат набылі новыя шафы і пісьмовыя сталы. А з нагоды Дня ведаў райвыканкам падараваў гімназіі два бесправадныя мікрафоны.
Педагагічны калектыў застаўся той жа, што і летась. А вось вучнёўскі папоўнілі 16 пяцікласнікаў. На святочнай лінейцы віталі самых юных гімназістаў і іх класнага кіраўніка — настаўніцу рускай мовы і літаратуры Людмілу Цяляк.

Сімвалічны ключ ад Краіны ведаў ёй перадала класны кіраўнік найстарэйшых вучняў Наталля Клунік.

…Традыцыйна ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў конкурсаў і алімпіяд, што праводзіліся ў папярэднім навучальным годзе.

…Раздзяліць радаснае хваляванне гімназістаў прыйшлі іх бацькі, бабулі ды дзядулі. На лінейцы былі і ганаровыя госці: кіраўнік спраў райвыканкама Таццяна Пруднікава, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце 62-га цэнтральнага вузла сувязі Міністэрства абароны Станіслаў Бажычка, галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Яніна Бярняк і старшы следчы райаддзела Следчага камітэта Інэса Бычкевіч.
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота і відэа аўтара