Меню

В Хоневичах прошел праздник деревни

В Хоневичах прошел праздник деревни

На свята вёскі сабраліся карэнныя жыхары, іх дзеці, унукі. Гучалі прыгожыя вершаваныя радкі пра зямлю бацькоў, родную вёсачку, мясцовыя краявіды.

На мерапрыемстве ўшаноўвалі розныя катэгорыі насельніцтва. Віталі жанчын-маці, якія далі сваім дзецям жыццё, клапаціліся пра іх.

Згадвалі пра самага юнага жыхара Хоневічаў – Канстанціна Байку, якому споўніўся яшчэ толькі годзік. Не забыліся і пра старажылаў – Леакадзію Аўгустынаўну Янцэвіч, Ганну Іосіфаўну Драгун, Мар’яна Казіміравіча і Яніну Анатольеўну Харэвіч.

У цэнтры ўвагі былі сямейныя пары-юбіляры. Сёлета адзначаюць 30 гадоў сумеснага жыцця Ірына Лявонаўна і Пётр Сігізмундавіч Сурвілы. Вось ужо 35 гадоў крочаць поруч па жыцці Сяргей Пятровіч і Алена ІосіфаўнаВаранько. На парозе каралавага вяселля стаяць Тарэса Міхайлаўна і Генадзь Уладзіміравіч Ходас, якія таксама 35 гадоў разам. Віталі на свяце і імяніннікаў – Святлану Лявонаўну Тацэвіч і Валянціну Мікалаеўну Маркевіч.

– Удзельнікаў свята чакала добрая канцэртная праграма. Акрамя сваіх самадзейных артыстаў – дзяцей і дарослых, выступалі таксама госці са Свірскага гарпасялковага Дома культуры, – паведаміла загадчык Старлыгскага сельскага Дома культуры Вольга Іватовіч. – Хораша спявалі Ірына Селязнёва і Валянцін Мацясовіч. Агульнымі намаганнямі атрымалася шчырае, душэўнае свята, якое будзе доўга памятацца.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59