В Княгинине дети показали спектакль «Дюймовочка»

У Княгінінскай сельскай інтэграванай бібліятэцы-клубе ў рамках работы аматарскага аб’яднання “Свет казак” адбылося тэатралізаванае прадстаўленне казкі дацкага пісьменніка Ганса Крысціяна Андэрсэна «Дзюймовачка».
Паказ быў прэм’ерным. І ўвогуле адметным, не падобным на папярэднія тэатралізаваныя прадстаўленні. Гэта была казка на стале, а героі – на палачках.
Прапанавала паспрабаваць такую інтэрактыўную форму работы з дзецьмі кіраўнік аматарскага аб’яднання Святлана Вапручкова. Дарэчы, усе дэкарацыі і казачныя персанажы зроблены рукамі членаў аматарскага аб’яднання.








Рекомендуем








