Старлыгская школа: к учебному году готовы!

Як расказала дырэктар Старлыгскай СШ імя Івана Аніські Святлана ТАЦЭВІЧ, навучальная ўстанова падрыхтавана да новага навучальнага года.
Зроблены касметычны рамонт класаў, калідораў, спартыўнай залы. Пафарбаваны падлога, сцены, спартыўнае абсталяванне на надворнай спартыўнай пляцоўцы. Зараз вядуцца работы па добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі. Даглядаецца і агарод.
– Можна зрабіць генеральную ўборку і хоць сёння садзіцца за парты. Хачу сказаць дзякуй бацькам вучняў за матэрыяльную дапамогу ў падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года, – кажа Святлана Лявонаўна. – У тым ліку і дзякуючы іх дапамозе закуплялася фарба. На рамонт пайшлі таксама пазабюджэтныя сродкі, атрыманыя за здачу макулатуры і за продаж у мінулым годзе расады кветак. А выконвалі работы тэхработнікі ўстановы адукацыі.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ
Фота забяспечана Святланай ТАЦЭВІЧ