Меню

Представители района приняли участие в VII Витебском областном туристическом слете ветеранов боевых действий

Представители района приняли участие в VII Витебском областном туристическом слете ветеранов боевых действий

Прадстаўнікі Мядзельшчыны прынялі ўдзел у VII Віцебскім абласным турыстычным злёце ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Многія ўдзельнікі прыехалі разам з сем’ямі. Прысвячаўся злёт 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Мерапрыемства было арганізавана ў Полацкім раёне і доўжылася тры дні. Прыехалі туды пяць нашых землякоў і аказаліся ў адной камандзе з пастаўчанамі.

– Паўдзельнічалі ва ўсіх відах (а гэта стральба, дартс, кіданне нажоў і мяшочкаў з пяском у цэль, – расказаў старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Анатоль Сідарэнка. – Злёт прайшоў у сяброўскай атмасферы. Думаю, усе засталіся задаволеныя сустрэчай з баявымі таварышамі і магчымасцю адпачыць.

За актыўны ўдзел у ветэранскім руху намесніку старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, жыхару вёскі Чараўкі Мікалаю Калошку ўручылі медаль «80 лет Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».

Аляксандр ВЫСОЦКІ

Фота забяспечана раённай арганізацыяй Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59