Меню

Посмотрите, как в Мяделе празднуют День защиты детей

Посмотрите, как в Мяделе празднуют День защиты детей

Канцэрт, конкурс малюнкаў на асфальце, пляцоўкі ад выратавальнікаў, міліцыі і Чырвонага Крыжа, фотазоны, атракцыёны… Гэта на мядзельскай плошчы Шаранговіча святкуюць Дзень абароны дзяцей.

Адкрывае праграму выступленне выхаванцаў дзіцячага садка №1 райцэнтра.

Наступнымі на імправізаваную сцэну выходзяць хлопчыкі і дзяўчынкі з дашкольнай установы №2.

…Ну а потым – конкурс малюнкаў на асфальце. Як не паўдзельнічаеш, калі пераможцам абяцаны салодкія прызы?

Сюжэты ў рабят вельмі розныя. У юных мастакоў, якія ўжо ўмеюць пісаць (або якім дапамаглі дарослыя), да малюнкаў прыкладаюцца надпісы. Ад кароткага  «С 1 июня!» да «Я люблю маму, папу, и садик, и своих друзей».

Складаныя кампазіцыі стварылі сястрычкі Віка, Вераніка і Лізавета Купрэвічы.

– Мы вельмі любім коцікаў, – тлумачыць творчую задуму матуля дзяўчынак. – Вось тут у нас коцікі, якія жывуць у доміку. А гэта коцікі гуляюць на палянцы з кветачкамі і пчолкамі. А вунь там – цэлая гульня.

Малюнкі гатовы!
А вось і журы

Нямала ахвотнікаў паскакаць на надзіманай горцы і пакатацца на каруселі.

А вось на тарзанцы «взлетает выше ели» (а таксама «выше туи» и «выше Дома культуры») хлопчык у жоўтым сцэнічным касцюме. За палётам сочыць усхваляваная бабуля. Дык гэта ж Ірына Шпак з Лотвы!

Ірына Шпак з унукам

— Спецыяльна прыехала паглядзець, як унук будзе танцаваць, – кажа. – Яму ўжо хутка на сцэну.

…Працуюць тэматычныя пляцоўкі і фотазоны. Самыя папулярныя – ад райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях і міліцыі. Дзеці ў захапленні!

Які цяжкі, аказваецца, шлем!
На пляцоўцы выратавальнікаў вучаць аказваць даўрачэбную дапамогу
Нават шашкі ў выратавальнікаў незвычайныя — у выглядзе аўтаномных пажырных апавяшчальнікаў

Ну а мамы і таты не выпускаюць з рук смартфонаў: зрабіць фота – тое, пра што на маладзёжным слэнгу кажуць «маст-ду». Маўляў, гэта ты абавязаны зрабіць – інакш адстаў ад жыцця ды і ўвогуле не дакажаш, што быў на свяце.

Фотазона ад гімназіі

…Ну а на імправізаванай сцэне – зноў канцэрт.

Ля Дома культуры сабраліся аматары гітары.

…Журы называе пераможцаў конкурсу малюнкаў на асфальце. Гэта:

Яраслаў Зямчонак;

Віка, Вераніка і Лізавета Купрэвічы;

— дзіцячы сад №1;

Аліса, Аліна і Мілана.

Салодкі прыз прадугледжаны і самаму юнаму канкурсанту – Жэню Нікіфараву.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота і відэа аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59