На заседании Республиканского Совета Белорусского союза офицеров отметили Мядельскую организацию
У Мінску 31 студзеня адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага Савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў». На ім падвялі вынікі работы абласных арганізацый за справаздачны перыяд і намецілі задачы на 2025 год, паведаміў старшыня раённай арганізацыі БСА Міхаіл Чаркасаў. Па выніках мінулага года лепшай стала Мінская абласная арганізацыя — яе ўзнагародзілі кубкам і пераходным сцягам. Мядзельская раённая арганізацыя ўвайшла ў лік дзесяці лепшых у рэспубліцы па прапагандзе дзейнасці Беларускага саюза афіцэраў сярод насельніцтва краіны на сайце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. За гэта прызначалася грамата, а старшыню загадам Міністэрства абароны ўзнагародзілі каштоўным падарункам.