Земляки заняли призовые места на республиканских соревнованиях
Навучэнцы СДЮШАР Мядзельскага раёна ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па агульнай фізічнай падрыхтоўцы памяці Н. Г. Юрэвіча сярод вучняў аддзяленняў веславання на байдарках і каноэ спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў. Прайшлі тыя 29–31 студзеня ў Гродне. Сярод удзельнікаў 2008–2009 гадоў нараджэння Дзмітрый Готко заняў трэцяе месца. Таксама бронзавы медаль заваяваў Ягор Раткевіч. Ён вызначыўся паміж удзельнікаў 2010 года нараджэння і маладзейшых, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.