Выхаванец СДЮШАР Мядзельскага раёна Уладзіслаў Шароха, які ў 2019 годзе для далейшага спартыўнага ўдасканалення перайшоў навучацца ў эксперыментальную групу Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, дасягнуў першага поспеху на прадстаўнічых спаборніцтвах па біятлоне.

У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» 7-10 студзеня праходзіў трэці этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона. Уладзіслаў заняў другое месца ў гонцы з масавым стартам сярод юнакоў 2005-2006 гадоў нараджэння.

Першым трэнерам хлопца з’яўляецца Анатоль Пачкоўскі.

На здымку: лепшыя ў масстарце сярод юнакоў 2005-2006 гадоў нараджэння. Уладзіслаў Шароха — злева.