Падвялі вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, паведамляе абласны інстытут развіцця адукацыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 114 навучэнцаў 1-10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і Жодзіна, якія прыслалі сваё відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

У ліку лепшых у 4-й узроставай катэгорыі (9-10 класы) ёсць наша зямлячка: дыплом 3-й ступені абласнога этапу прызначаецца вучаніцы гімназіі-інтэрната г. Мядзела Алесі Драгун. Чытала яна верш Алеся Бачылы “Матчына мова”.