Землякі заваявалі медалі на рэспубліканскіх спаборніцтвах па веславанні на байдарках і каноэ

198

Рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ памяці алімпійскага чэмпіёна Уладзіміра Раманоўскага прайшлі 15-17 верасня ў Слоніме. Гэта былі апошнія спаборніцтвы ў гэтым сезоне, расказаў дырэктар СДЮШАР Мядзельскага раёна Андрэй Малько.

Наша каманда на іх не засталася без медалёў. На дыстанцыі 200 метраў на байдарцы-адзіночцы Анастасія Дзегцярова была першай, Кацярына Ярмаковіч і Мікіта Бурачонак занялі другія месцы, Кірыл Нікончык быў чацвёртым.

У Кацярыны Ярмаковіч — яшчэ адзін медаль. На дыстанцыі 2000 метраў яна фінішавала другой.

Землякі заваявалі медалі на рэспубліканскіх спаборніцтвах па веславанні на байдарках і каноэЗемлякі заваявалі медалі на рэспубліканскіх спаборніцтвах па веславанні на байдарках і каноэ