Каманда Мядзельскага раёна сёння, 31 сакавіка, прымала ўдзел у 16-й абласной алімпіядзе па Правілах дарожнага руху. Праходзіла яна ў Чэрвені.

На адным з этапаў — каманднае рашэнне задач «Дарожная сітуацыя» — наша каманда была першай. Па выніках усіх этапаў нашы знаўцы ПДР занялі шостае месца — усяго ўдзельнічалі 23 каманды.

Прадстаўлялі наш раён Аляксей Святоха з Будслаўскай сярэдняй школы імя Паўліны Мядзёлкі, Уладзіслаў Пашкевіч і Валерыя Звяруга з Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.

Землякі перамаглі на адным з этапаў абласной алімпіяды па Правілах дарожнага руху Землякі перамаглі на адным з этапаў абласной алімпіяды па Правілах дарожнага руху