Землякі перамаглі ў Міжнародным фестывалі-конкурсе «Творчасць без межаў» (відэа)

757

Падвялі вынікі VII Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Творчасць без межаў». У намінацыі «Тэатральная творчасць» сярод лялечных тэатраў ва ўзроставай катэгорыі 6-9 год першае месца занялі навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «РостОК» Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна (педагог Вольга Лосік).

Удзельнічалі яны ў дыстанцыйнай форме. Прадставілі відэазапіс казкі «Заюшкина избушка».

У адборачным і завочным турах фестывалю-конкурса прынялі ўдзел 450 тэатральных калектываў і індывідуальных выканаўцаў з Азербайджана, Расіі, Малдовы, Казахстана, а таксама ўсіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце ад 6 да 25 год. У фінальны тур па выніках адборачных тураў выйшлі 223 саліста і калектывы мастацкай творчасці.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

Землякі перамаглі ў Міжнародным фестывалі-конкурсе «Творчасць без межаў» (відэа)

Землякі перамаглі ў Міжнародным фестывалі-конкурсе «Творчасць без межаў» (відэа)