Першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Худалееў 28 снежня ў сталіцы ўручыў работнікам Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дзяржаўныя ўзнагароды.

Сярод узнагароджаных ёсць работнікі Мядзельскага райаддзела. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 2020 года № 466 за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў медалём «За бездакорную службу» III ступені ўзнагароджаны камандзіры аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Мядзела старшыя прапаршчыкі ўнутранай службы Ігар Івашка і Алег Малько.

Фота мерапрыемства з сайта minobl.mchs.gov.by.