Відэаролік вясёлых і знаходлівых школьнікаў з нашага раёна — найлепшы ў краіне!

1614

ЗА Мінскую вобласць выступала каманда нашага раёна “С пропиской из сЯла” ў фінале рэспубліканскай гульні КВЗ “Асенні марафон”. Спаборніцтвы вясёлых і знаходлівых школьнікаў праходзілі дыстанцыйна. Па выніках гульні наша каманда ўвайшла ў групу лідараў, а у намінацыі “Відэаролік” заняла першае месца.

Радасць ад удалага выступлення з юнымі КВЗшнікамі падзяляюць дарослыя, якія рыхтавалі каманду: настаўнік Сваткаўскага ВПК д/с-СШ імя Максіма Танка Рыгор Хіла і метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ларыса Севярын.

Віншуем школьнікаў і іх не менш вясёлых і знаходлівых педагогаў!

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

На фота: каманда нашага раёна падчас гульні.