Уладальнікамі дыпломаў абласнога этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды сталі сем нашых школьнікаў

1253

Дыпломы І ступені атрымалі гімназісты Дзяніс Барыеў і Павел Бярняк (матэматыка) і Аляксандра Харашэй з Нарацкай СШ №2 (біялогія). Андрэй Маліноўскі з гімназіі-інтэрната ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені (інфарматыка). Усе дыпломы трэцяй ступені дасталіся гімназістам: Даніілу Кімстачу (фізіка), Арцемію Месяцу (матэматыка) і Варвары Месяц (руская мова і літаратура).

Віншуем таленавітых і працавітых школьнікаў, а таксама іх бацькоў і педагогаў!

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц.